Спроба ваеннага перавароту ў Габоне (2019)

Путч у Габоне
Coup d'état au Gabon - vidéo 1.png
Вайсковая тэхнiка ў Лібрэвіле падчас перавароту.
Дата 7 студзеня 2019, 4:00 — 10:30 (UTC-1)
Месца Габон
Прычына Жорсткая спроба захавання ўлады прэзідэнтам Андзімбай (на думку путчыстаў)
Вынік перамога ўрада
Праціўнікі
Габон Урад Габона Габон Патрыятычны рух ваенных і спецслужбаў Габона[1]
пры падтрымцы:
Flag of the United States.svg ЗША[2][3]
Камандуючыя
Алі бен Бонга Андзімба Онда Абіанг Кэлі
Страты
3 параненых 2 забітых, 7 арыштаваных, 1 абвешчаны ў вышук

Спроба ваеннага перавароту ў Габоне адбылася 7 студзеня 2019 года ў выніку ўмяшання «Патрыятычнага руху ваенных і спецслужбаў Габона» з арміі Габона[4][5].

Перадгiсторыя

У кастрычніку 2018 года прэзідэнт Габона Алі бен Бонга Андзімба перанёс інсульт. 24 кастрычніка ён быў шпіталізаваны ў клініку Эр-Рыяда. Падчас перавароту прэзідэнт знаходзіўся ў Марока, дзе праходзіў медыцынскае лячэнне.

31 снежня прэзідэнт звярнуўся да народу ў навагоднім тэлезвароце, у якім паведаміў, што адчувае сябе добра і працягвае працаваць.

2 студзеня 2019 г. па загадзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, у Габон былі накіраваныя 80 ваеннаслужачых для забеспячэння бяспекі амерыканскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў момант абвастрэння сітуацыі пасля мінулых усеагульных выбараў[6].

Пераварот

7 студзеня 2019 года каля 4:00 па мясцовым часе, вайсковыя падраздзяленьні прыбылі ў офіс дзяржаўнай радыёвяшчальнай станцыі Габона ў Лiбрэвiле. Яны заблякавалі ўсе падыходы да будынка з дапамогай ваеннай тэхнікі і атрымалі доступ у прамы эфір. Камюніке ад імя арміі ў прамым эфіры зачытаў лейтэнант Онда Абіанг Кэлі, які паведаміў, што ў бліжэйшыя гадзіны будзе створаны Нацыянальны савет рэстаўрацыі для «аднаўлення дэмакратыі». Навагодні зварот прэзідэнта, які не мог рухаць правай рукой і з цяжкасцю вымаўляў словы, ваенны назваў «вартым жалю відовішчам» і «бясконцай спробай зачапіцца за ўладу». У сваёй заяве лейтэнант таксама пазначыў, што пераварот накіраваны супраць таго, «хто баязліва забіў юных патрыётаў» у жніўні 2016 года[7][8]. Таксама ён заклікаў насельніцтва Габона падтрымаць пучыстаў зачытаўшы у прамым эфіры заклік:

Наступіў доўгачаканы дзень, калі армiя вырашыла ўстаць на бок народа, каб абараніць Габон ад надыходзячага хаосу. Калі вы едзеце спыніцеся, калі вы ясце спыніцеся, калі вы п’яце спыніцеся, калі вы спіце Прачніцеся! Абудзіце суседзяў і вазьміце пад кантроль вуліцы!

Прэс-сакратар прэзідэнта заявіў, што лiдар краiны неўзабаве выступіць са зваротам да нацыі[9]. Каля 300 чалавек адгукнуўшыся на заклік пучыстаў выйшлі на вуліцы горада сабраўшы стыхійны мітынг каля будынка дзяржаўнай радыёвяшчальнай станцыі, аднак неўзабаве яны былі разагнаныя вернымі ўраду часткамі і паліцыяй з ужываннем слезацечнага газу[10].

Паводле крыніцы радыё RFI ва ўзброеных сілах краіны, не ўсе ў армii падтрымалі путчыстаў. У гэты ж час у Лiбрэвiле каля 10:00—10:30 раніцы было чуваць інтэнсіўную стральбу, як аказалася пазней, гэта паліцэйскія падраздзяленні верныя ўраду штурмавалі захопленую пучыстамi радыёвяшчальную станцыю, y якой таксама ўтрымліваліся закладнікі. Акрамя таго ў горадзе быў адключаны інтэрнэт, а ў некаторых раёнах не было электрычнасці[11].

Пазней, каля 11:00 раніцы, міністр па справах камунікацый Габона Гі-Бертран Мапонга заявіў, што чацвёра з пяці галоўных путчыстаў былі арыштаваныя, а яшчэ адзін абвешчаны ў вышук і што сітуацыя ў сталіцы цалкам пад кантролем урада[12][13]. Пазней стала вядома, што пры штурме радыёвяшчальнай станцыі ў перастрэлцы з органамі правапарадку былі забітыя 2 пучыста, яшчэ 7, уключаючы лідара бунту лейтэнанта Онда Абіанг Кэлі, былі арыштаваныя, адзін здолеў схавацца і абвешчаны ў вышук. Урадавыя сілы страцілі пры штурме захопленай радыёвяшчальнай станцыі трох чалавек параненымі[14].

  • Афрыканскі саюз: старшыня камісіі арганізацыі Муса Факі Махамат асудзіў спробу дзяржаўнага перавароту[15].
  • Flag of Egypt.svg Егіпет: Міністэрства замежных спраў Егіпта асудзіла спробу дзяржаўнага перавароту[16].
  • Flag of France.svg Францыя: МЗС Францыі таксама раскрытыкавала дзеянні путчыстаў. «Стабільнасць Габона можа быць забяспечана толькі ў строгай адпаведнасці з палажэннямі канстытуцыі», заявiў прэс-сакратар міністэрства[17].
  • Flag of South Africa.svg Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка: У сваёй заяве прадстаўнiк Дэпартамент міжнародных адносін і супрацоўніцтва, сказаў: «Паўднёвая Афрыка пацвярджае прынцып Афрыканскага саюза аб поўнай адмове ад усіх неканстытуцыйных зменаў ўлады»[18].
  • Flag of Turkey.svg Турцыя МЗС Турцыі заявіла аб сваiм асуджэнні путчу : «Турцыя выступае супраць любых спробаў незаконнага звяржэння дэмакратычна абраных урадаў»[19].
  • Flag of Nigeria.svg Нігерыя: Аб спробе дзяржаўнага перавароту нiгерыйскi прэзідэнт Махамаду Бухары заявiў: «Ваенныя ў Габоне павінны разумець, што эпоха ваенных пераваротаў і ўрадаў у Афрыцы, і на самай справе ва ўсім свеце, ужо даўно скончылася»[20].
  • Flag of Chad.svg Чад: Прэзідэнт Ідрыс Дэбі таксама асудзіў спробу дзяржаўнага перавароту[18].

Copyright