Ясачная

Ясачная
руск.: Ясачная, якуцк.: Дьаһаак
Вусце ракі
Вусце ракі
Характарыстыка
Даўжыня 490 км
Плошча басейна 35 900 км²
Басейн Калыма → Усходне-Сібірскае мора
Басейн рэк Паўночны Ледавіты акіян
Расход вады 329[1] м³/с (за 80 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне адгор’і хрыбта Чэрскага
 · Вышыня 850–900[1] м
 · Каардынаты 63°30′37″ пн. ш. 150°23′04″ у. д.HGЯO
Вусце Калыма
 · Месцазнаходжанне Зыранка
 · Каардынаты 65°43′49″ пн. ш. 150°54′15″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Магаданская вобласць, Якуція
Ясачная (Далёкаўсходняя федэральная акруга)
выток
выток
вусце
вусце
Ясачная (Якуція)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Ясачная на Вікісховішчы

Яса́чная (руск.: Яса́чная[2], якуцк.: Дьаһаак) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Магаданскай вобласці і Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Калыма.

Даўжыня ракі 490 км (разам з ракой Правая Ясачна). Плошча вадазбору 35 900 км². Сярэдні расход вады за 80 км ад вусця (каля сяла Нелемнае) складае 329[1] м³/с, аб’ём сцёку 10,384[1] км³/год. Утвараецца зліццём рэк Правая Ясачная і Левая Ясачная на ўсходніх адгор’ях хрыбта Чэрскага, на вышыні 850—900 м над узроўнем мора[1]. Пасля выхаду з гор (за 52 км ад вытоку[1]) рака працякае па Калымскай нізіне. Упадае ў Калыму каля пасёлка Зыранка. У межах Калымскай нізіны рэчышча пераважна звілістае, месцамі разгаліноўваецца на рукавы. У нізоўі шырыня рэчышча дасягае 300—400[1] м, поймы — да 8[1] км. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае Ясачная ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў пачатку чэрвеня. Суднаходная на 55 км ад вусця[3].

Прытокі: Левая Ясачная, Эрген, Эльгенчэк (Эльгенчак), Папоў, Чайка, Яалбыга, Барагы, Тыэл, Туманы, Старца, Новы, Неру, Ізульдзі (Ігульдзі), Амулёўка, Расоха, Ганюха і іншыя рэкі і ручаі[3].

  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 728. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.) 

Copyright